Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мальта ня пусьціць у свой порт на дазапраўку расейскія караблі


Мальта не дазволіць дазаправіцца расейскім вайсковым караблям на чале з авіяносцам «Адмірал Кузьняцоў». Пра гэта ў інтэрвію выданьню Times of Malta паведаміў міністар замежных справаў краіны Джордж Вэла. Пра магчымую дазапраўку каля берагоў Мальты раней заявіў былы начальнік галоўнага штабу ВМФ Расеі Віктар Краўчанка.

26 кастрычніка краіны НАТО раскрытыкавалі рашэньне Гішпаніі дазволіць групе расейскіх караблёў зайсьці на дазапраўку ў порт Сэўта. Раней генэральны сакратар НАТО заявіў, што разгортваньне авіяносца «Адмірал Кузняцоў» ва ўсходняй частцы Міжземнага мора можа прывесьці да ўзмацненьня бамбаваньняў сырыйскага гораду Алепа. У расейскім МЗС гэтую інфармацыю назвалі «недарэчнай».

«Адмірал Кузьняцоў» — адзіны ў Расеі авіяносец, можа несьці дзясяткі зьнішчальнікаў-бамбавікоў. Ён рухаецца ў суправаджэньні атамнага крэйсэра і двух супрацьлодкавых караблёў, а таксама чатырох караблёў падтрымкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG