Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праз чатыры месяцы Анатоля Шумчанку аштрафавалі за Дзень Волі


Фота Анатоля Шумчанкі на Дні волі, прадстаўленае ў судзе

Фота Анатоля Шумчанкі на Дні волі, прадстаўленае ў судзе

Лідэр прадпрымальніцкага аб'яднаньня «Пэрспэктыва» Анатоль Шумчанка аштрафаваны на 20 базавых велічынь (420 рублёў) за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве — Дні Волі.

Яго абвінавацілі ў тым, што 25 сакавіка ён узяў удзел у несанкцыянаваным мітынгу каля кінатэатру «Кастрычнік», хоць Менгарвыканкам дазволіў там толькі збор удзельнікаў акцыі, а сам мітынг прызначыў у парку Дружбы Народаў.

Сам Шумчанка сьцьвярджае, што ў мітынгу каля кінатэатру «Кастрычнік» удзелу ня браў і нічога не парушаў.

«Гэта ганьба, — заявіў Свабодзе Шумчанка, камэнтуючы рашэньне суду. — Проста няма слоў. У судзе нахабна сьцьвярджалі, што я выступаў на мітынгу, выкрыкваў лёзунгі, хоць ніякага відэа, якое б гэта пацьвярджала, не было прадстаўлена. Гэта ўсё хлусьня. Я проста прыйшоў на мерапрыемства, папярэджаньняў ад міліцыі не атрымліваў. Яны (міліцыянты. — РС) потым сядзелі і вышуквалі на фатаздымках знаёмыя твары. Яны проста мяне ідэнтыфікавалі і прысудзілі штраф. Але ж так усім можна штраф даць».

Шумчанка заявіў, што будзе абскарджваць прысуд.

XS
SM
MD
LG