Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Завод «Кронаспан» забруджваў раку Вілію — сплоціць тысячы даляраў штрафу


Праект заводу «Кронаспан» у Смаргоні

Праект заводу «Кронаспан» у Смаргоні

На магчымае забруджаньне Віліі зьвярнула увагу «Ахова птушак Бацькаўшчыны». Камітэт аховы навакольнага асяродзьдзя выявіла вінаватага.

Смаргонскае прадпрыемства «Кронаспан», якое вырабляе драўняныя пліты, сплоціць прынамсі 103,9 млн беларускіх рублёў (каля 5350 даляраў) штрафу за забруджаньне ракі Віліі, а таксама можа сплаціць штраф за шкоду навакольнаму асяродзьдзю, перадае БелаПАН.

Актывісты грамадзкага аб’яднаньня «Ахова птушак Бацькаўшчыны» зьвярнулі ўвагу на вясёлкавую плеўку на паверхні ракі і трывалы хімічны пах лакафарбавых вырабаў, пра што зрабілі запыт у Гарадзенскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя. Яны заклікаюць апэратыўна інфармаваць мясцовыя інспэкцыі Мінпрыроды пра такія выпадкі і фіксаваць парушэньні на фота і відэа.

Аналіз вады пацьвердзіў перавышэньне дапушчальнай канцэнтрацыі хімічных рэчываў. Спачатку пад падазрон трапіў Смаргонскі агрэгатны завод, але па выніках праверкі выявілася, што «Кранаспан» незаконна ўрэзаў сваю залеўную каналізацыю ў сыстэму каналізацыі агрэгатнага заводу — і такім чынам забруджвала ваду.

Пакуль «Кронаспану» выстаўлены адміністрацыйны пратакол на 103,9 млн рублёў за забруджаньне воднага аб’екту сьцёкавымі водамі, але таксама праводзіцца разьлік шкоды, нанесенай навакольнаму асяродзьдзю. Спэцыяліст «Абароны птушак Бацькаўшчыны» Цімафей Піко мяркуе, што другі складнік штрафу перавысіць першы ў некалькі раз.

XS
SM
MD
LG