Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Шры-Лянцы абрынулася сьмецьцевая звалка: 16 чалавек загінулі


Ратаўнікі на месцы здарэньня
Ратаўнікі на месцы здарэньня

Вялізная гара сьмецьця вышынёй больш за 90 мэтраў абрынулася на жылыя дамы ў пятніцу пасьля дажджоў і пажару.

Па меншай меры 16 чалавек, у тым ліку чацьвёра дзяцей, загінулі пры абрушэньні сьмецьцевай звалкі ў бедным раёне сталіцы Шры-Ланкі Калёмба, перадае Reuters.

Разбурана каля 40 дамоў, больш за 180 чалавек засталіся бяз даху над галавой. Прадстаўнікі экстранных службаў паведамілі ВВС, што да 20 чалавек могуць усё яшчэ знаходзіцца пад заваламі. На месцы надзвычайнага здарэньня працягваюцца пошукава-выратавальныя працы, у якіх задзейнічаная армія. Улады асьцерагаюцца, што колькасьць ахвяраў можа ўзрасьці.

Раней жыхары прасілі мясцовыя ўлады разабраць гэту гіганцкую звалку, у якую кожны дзень дадавалася каля 800 тон адкідаў. Гэтае пытаньне ўжо ўздымалася ў парлямэнце Шры-Лянкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG