Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы стварылі пэтыцыю пра памежны кантроль з Расеяй у сувязі з прызнаньнем ёй пашпартоў «ДНР» і «ЛНР»


На сайце petitions.by зьявіўся зварот у Міністэрства замежных спраў Беларусі аб увядзеньні кантролю на мяжы з Расеяй у сувязі з прызнаньнем расейскімі ўладамі пашпартоў «ДНР» і «ЛНР».

«Грунтуючыся на прынцыпе ўзаемнасьцi i ў мэтах узмацненьня бясьпекі просім ўвесьці пагранічны кантроль на мяжы з Расеяй», — гаворыцца ў звароце.

18 лютага прэзыдэнта Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў указ аб прызнаньні законнымі ўсіх дакумэнтаў, выдадзеных на тэрыторыях так званых Данецкай і Луганскай «народных рэспублік».

Аўтары звароту пішуць: «На тэрыторыі гэтых раёнаў адбываюцца баявыя дзеяньні з ўжываньнем агнястрэльнай зброі, кантроль за сьмяротнай зброяй адсутнічае. Прызнаньне пашпартоў асоб без грамадзянства, якія знаходзяцца на дадзеных тэрыторыях, пры адсутнасьці пагранічнага кантролю з боку Беларусі на мяжы з Расеяй стварае небясьпеку пранікненьня асоб з агнястрэльнай зброяй у нашу краіну і нясе пагрозу тэрытарыяльнай цэласнасьці і бясьпецы грамадзян Беларусі. Уводзячы пагранічны кантроль на мяжы з Беларусьсю пасьля ўвядзеньня 5-дзённага бязьвізавага рэжыму, Расея аргумэнтавала дадзены крок небясьпекай пранікненьня непажаданых грамадзян праз Беларусь. Грунтуючыся на прынцыпе ўзаемнасьці, і ў сувязі з ўзьнікненьнем аналягічных пагроз пасьля ўступленьня ў сілу дадзенага ўказу, якія меры па абмежаваньні пагроз для грамадзян Беларусі з боку Расеі плянуе распачаць Ваша міністэрства? Ці будзе ўведзены аналягічны расейскаму, пагранічны кантроль на мяжы?»

18 лютага ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі на пытаньне Радыё Свабода, ці стварае ўказ прэзыдэнта Расеі небясьпеку ўезду ў Беларусь непажаданых асобаў, адказалі, што пакуль не гатовыя камэнтаваць, і параілі дачакацца панядзелка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG