Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баевікі «Ісламскай дзяржавы» закатавалі трыста сырыйцаў


Баевікі «Ісламскай дзяржавы» ўчынілі масавую расправу над 300 жыхарамі сырыйскага гораду Дэйр-Эз-Зор, паведамляе ў нядзелю агенцтва АП з спасылкай на сырыйскія ўлады.

Дзяржаўныя СМІ Сырыі паведамляюць, што загінулі ў асноўным пажылыя людзі, жанчыны і дзеці. Актывісты сырыйскай апазіцыі заяўляюць, што ахвярамі сталі салдаты сырыйскага войска, апалчэнцы і чальцы іх сем’яў.

Лібанскі тэлеканал, блізкі да сырыйскіх уладаў, у сваю чаргу таксама паведаміў, што баевікі расправіліся зь дзясяткамі людзей, у ліку якіх жанчыны і дзеці. Іх целы былі скінутыя ў раку Эўфрат.

«Ісламская дзяржава» кантралюе большую частку правінцыі Дэйр-Эз-Зор, а таксама аднайменнай сталіцы правінцыі. Сырыйская армія займае паўночную частку гораду з ваенным аэрадромам.

Дэйр-Эз-Зор, Сырыя
Дэйр-Эз-Зор, Сырыя

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG