Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскае МНС эвакуявала з Сырыі 8 беларусаў


Сырыя на мапе

Сырыя на мапе

Самалёт расейскага Міністэрства па надзвычайных сытуацыях вывез з Сырыі 58 чалавек. Сярод іх 8 грамадзян Беларусі, а таксама грамадзяне Расеі, Украіны, Сырыі і іншых замежных краін.

Пра гэта паведамляе прэсавая служба МНС Расеі.

30 верасьня 2015 году паветраныя сілы Расеі распачалі ўласную ваенную апэрацыю ў Сырыі і нанесьлі ўдар непадалёк ад гораду Хомс.

Раней верхняя палата расейскага парлямэнту, Савет Фэдэрацыі, адзінагалосна дала дазвол прэзыдэнту Ўладзімеру Пуціну на ўвод войскаў у Сырыю.

Мінулы раз расейскі парлямэнт даваў такі дазвол, калі Расея анэксавала Крым напачатку 2014 году.

Расея нарошчвае вайсковую прысутнасьць у Сырыі, дзе яна падтрымлівае ўрадавыя сілы прэзыдэнта Башара Асада супраць ваеўнікоў групоўкі «Ісламская дзяржава» і паўстанцаў, якіх падтрымлівае Захад.

XS
SM
MD
LG