Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыйцы заклікаюць да новых санкцыяў супраць Лукашэнкі


Аляксандар Лукашэнка і Башар Асад. Лета 2010 году.
Аляксандар Лукашэнка і Башар Асад. Лета 2010 году.

Асацыяцыя сырыйцаў, якія жывуць у Вялікабрытаніі, зьвярнулася ў брытанскі парлямэнт, а таксама ў парлямэнты Нарвэгіі, Польшчы і Швэцыі з заклікам узмацніць санкцыі супраць беларускіх уладаў.

У звароце асацыяцыі гаворыцца: «Рэжым прэзыдэнта Лукашэнкі ня толькі працягвае сыстэматычна парушаць правы чалавека, але і, паводле расьсьледаваньня італьянскага штодзёньніка La Stampa, мае намер прапанаваць банкаўскія і фінансавыя паслугі рэжымам Башара Асада і Махмуда Ахмадзінэжада, каб дапамагчы ім пазьбегнуць міжнародных санкцыяў і атрымаць прыбыткі ў замежнай валюце».

Раней асацыяцыя зьвярталася да брытанскага парлямэнту з заклікам расьсьледаваць інфармацыю аб магчымых плянах Башара Асада, атрымаць прытулак ў Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG