Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея стаіць за змовай у Чарнагорыі — СМІ


Спэцслужбы ЗША і Вялікабрытаніі валодаюць доказамі датычнасьці расейскіх уладаў да спробы дэстабілізацыі Чарнагорыі ў дзень выбараў 16 кастрычніка 2016 года і замаху на былога прэмʼер-міністра Міла Джуканавіча. Пра гэта паведамляе газета Sunday Telegraph.

Гэтую справу ў апошнія месяцы расьсьледуе спэцыяльная пракуратура Чарнагорыі на фоне супрацьстаяньня ўладаў і апазыцыі, якая не прызнала вынікі апошніх выбараў. Фігурантамі зьяўляюцца каля 20 грамадзян Сэрбіі і двое расейскіх грамадзян — Эдуард Шырокаў і Уладзімір Папоў, а таксама лідэры галоўнай апазыцыйнай сілы Чарнагорыі — «Дэмакратычнага фронту» Андрыя Мандзіча і Мілана Княжэвіча.

Крыніца ў брытанскім урадзе паведаміла газэце Sunday Telegraph, што гаворка ідзе пра змову, мэтай якога было разваліць урад Чарнагорыі, арыентаваны на ўступленьне ў NATO. Па сьцьвярджэньні крыніцы, спэцслужбы маюць дадзеныя, якія сьведчаць аб дачыненьні Масквы да гэтай змовы «на высокім узроўні». У справе ёсьць перахопленыя тэлефонныя перамовы і перапіска.

Больш інфармацыі па спасылцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG