Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сьвятлана Алексіевіч стала ганаровым сябрам БАЖ


Сьвятлана Алексіевіч

Сьвятлана Алексіевіч

Такое рашэньне 9 верасьня прыняла рада Беларускай асацыяцыі журналістаў. Рашэньне рады віталі аплядысмэнтамі стоячы.

«Сьвятлана Алексіевіч заўсёды была вельмі блізкім чалавекам для Беларускай асацыяцыі журналістаў. БАЖ заўсёды падтрымліваў, перажываў і радаваўся перамогам Сьвятланы, а пісьменьніца, у сваю чаргу, заўсёды ўважліва сачыла за сытуацыяй у беларускім мэдыясэктары», — кажа прэс-сакратар БАЖ Барыс Гарэцкі.

Ідэя запрасіць нобэлеўскую ляўрэатку па літаратуры ганаровым сябрам у журналісцкае абʼяднаньне ўзьнікла яшчэ летась.

«Яна дала згоду, і вось нарэшце мы яе вітаем і вельмі ганарымся такім сяброўствам», — сказаў Барыс Гарэцкі.

Апроч Сьвятланы Алексіевіч, ганаровыя сябры ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» — беларускі паэт Сяргей Законьнікаў, расейскі пісьменьнік і праваабаронца Аляксей Сіманаў, а таксама амэрыканскі журналіст Клэй Гасвэл.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG