Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Турэччыне ля паліцэйскага пастарунку адбыўся выбух, ёсьць ахвяры


Будынкі, разбураныя падчас паліцэйскай апэрацыі ў Джызрэ.
Будынкі, разбураныя падчас паліцэйскай апэрацыі ў Джызрэ.

У Турэччыне 11 чалавек загінулі і каля 80 параненыя ў выніку выбуху ля паліцэйскага пастарунку ў горадзе Джызрэ на паўднёвым усходзе Турэччыны, паведамляе Reuters.

Начынены выбухоўкай аўтамабіль выбухнуў у пятніцу раніцай у 50 мэтрах ад будынку паліцыі, разбурыўшы большую частку будынку. Напад адбылося праз два дні пасьля пачатку турэцкай ваеннай апэрацыі ў горадзе Джэраблус на поўначы Сырыі. Прэм’ер-міністар Турэччыны Біналі Йылдырым заявіў, што турэцкая армія мае намер выцесьніць з рэгіёну ня толькі ісламістаў, але і курдзкія фармаваньні.

Джызрэ засяляюць курды. Летась у горадзе адбыліся сутыкненьні паміж турэцкай паліцыяй і членамі Курдзкай рабочай партыі, якую Анкара вінаваціла ў арганізацыі тэрактаў на тэрыторыі краіны. Курдзкія актывісты тады заявілі, што большасьць загінулых — мірныя жыхары.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG