Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Візыт папы Францішка ў Польшчу праходзіць з дробнымі інцыдэнтамі


Імша ў кляштары на Яснай Гары ў Чэнстахове была прымеркаваная да 1050-й гадавіны хрышчэньня Польшчы. Падчас імшы здарыўся дробны інцыдэнт, калі папа Францішак спатыкнуўся і ўпаў каля алтара. Паводле польскіх СМІ, папа пасьля гэтага інцыдэнту адчувае сябе добра.

Іншы выпадак меў месца падчас учорашняга пераезду папы зь лётнішча Баліцэ каля Кракава ў горад. На маршруце пераезду да папамабілю нечакана падбег мужчына, якога адразу схапілі і адвялі ахоўнікі. Мужчынам, паводле афіцыйнага паведамленьня паліцыі, аказаўся 36-гадовы сьвятар з Аргентыны, які прыехаў у Кракаў на Сусьветныя дні моладзі разам з групай аргентынскіх палёмнікаў. Сьвятар, як устанавіла паліцыя, хацеў, каб папа блаславіў ягоны ружанец. Пасьля высьвятленьня абставін паліцыя адпусьціла сьвятара, але адначасова выступіла з публічным папярэджаньнем, што падобныя нечаканыя спробы набліжэньня да папы пагражаюць ужываньнем «наўпроставага прымусу» з боку ахоўнікаў, уключна з выкарыстаньнем агнястрэльнай зброі. Відэа інцыдэнту можна паглядзець тут.

Паводле праграмы візыту, папа Францішак сёньня надвячоркам павінен сустрэцца з паўмільённым гуртам вернікаў на адмыслова падрыхтаванай пляцоўцы каля Кракаву.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG