Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусь не пусьцілі архіяпіскапа аўтакефальнай царквы


Архіэпіскап Сьвятаслаў
Архіэпіскап Сьвятаслаў

У пятніцу 31 ліпеня ў прапускным пункце Новая Гута ў Гомельскай вобласьці памежнікі не прапусцілі ў Беларусь архіяпіскапа Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (БАПЦ) Сьвятаслава (Логіна). Ён ехаў у Беларусь па запрашэньні беларускіх вернікаў БАПЦ, паведамляе «Наша ніва».

Архіяпіскап Сьвятаслаў служыць у Амэрыцы, а ў Беларусь ехаў праз Чарнігаў, дзе жыве ягоная маці, — паведаміў ён у сваім лісьце вернікам БАПЦ. Дзейнасьць БАПЦ у Беларусі не дазволена ўладамі, бо супраць гэтага выступае Руская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG