Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея можа застацца без імпартных смартфонаў, пляншэтаў і тэлефонаў


Санкцыі, уведзеныя Злучанымі Штатамі ў дачыненьні да Фэдэральнай службы бясьпекі, паставілі пад пагрозу імпарт электронікі ў Расею, бо менавіта ФСБ адказвае за ўвоз любых прылад з функцыяй шыфраваньня.

Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на крыніцы ў юрыдычных фірмах і кампаніях па вытворчасьці смартфонаў.

Імпарт такіх прыладаў як мабільныя тэлефоны, пляншэты і нават звычайныя бесправадныя мышы падлягае абавязковаму ўзгадненьню з ФСБ, але амэрыканскім пастаўшчыкам цяпер забаронена любое камэрцыйнае ўзаемадзеяньне з расейскай спэцслужбай.

Па дадзеных крыніц выданьня, санкцыі закранаюць «практычна ўсю індустрыю», і цяпер удзельнікі рынка шукаюць магчымае рашэньне пытаньня.

29 сьнежня былы прэзыдэнт ЗША Барак Абама ўвёў санкцыі супраць ФСБ і Галоўнага разьведвальнага ўпраўленьня Генштаба Мінабароны Расеі ў сувязі з меркаваным умяшаньнем расейскіх спэцслужбаў у амэрыканскія выбары. У Маскве адпрэчваюць дачыненьне да кібератакаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG