Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Макдональдзу» і «Кока-Коле» прапануюць сысьці з Расеі


Старшыня камітэту па міжнародных справах Дзяржаўнайдумы Расеі Аляксей Пушкоў прапанаваў амэрыканскім кампаніям «Макдональдз» і «Кока-Кола» сысьці з расейскага рынку.

Пушкоў напісаў у твітэры: «А ці ня хочуць Макдональдз і Кока-Кола падтрымаць санкцыі Абамы і пазбавіць нас ад сваёй прадукцыі? Яны будуць верныя прынцыпам, а мы — здаравейшыя».

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама ў сераду падоўжыў яшчэ на год дзеяньне санкцый у дачыненьні да Расеі, уведзеных пасьля анэксіі Крыму і абвастрэньня сытуацыі ва Ўкраіне. У канцы жніўня 2014 г. Расспажыўнагляд пачаў праверкі рэстаранаў амэрыканскай сеткі хуткага харчаваньня па ўсёй Расеі. У Маскве, па яе выніках, было прынята рашэньне аб часовым закрыцьці чатырох прадпрыемстваў, у тым ліку самага знакамітага рэстарану на Пушкінскай плошчы — ён быў адкрыты яшчэ да распаду СССР, 31 студзеня 1990 года. Расспажыўнагляд патлумачыў сваё рашэньне парушэньнем санітарных нормаў. Прыпынілі працу ўстановы кампаніі і ў іншых гарадах. Усяго пад санітарныя і фінансавыя праверкі патрапілі больш за 200 расейскіх рэстаранаў «Макдональдз». У Расеі працуе каля 450 рэстаранаў «Макдональдз» больш чым у 70 гарадах краіны. Штодня яны абслугоўваюць каля мільёну чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG