Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сваякі затрыманых па справе «Белага легіёну» далі прэс-канфэрэнцыю. Цытаты і відэа

Праваабарончы цэнтар «Вясна» ладзіць прэсавую канфэрэнцыю з роднымі і блізкімі тых, каго ў апошнія дні затрымалі спэцслужбы з прад’яўленьнем абвінавачваньня ў падрыхтоўцы «масавых беспарадкаў». Свабода вядзе жывую трансьляцыю.


Коратка

Праваабарончы цэнтар «Вясна» ладзіць прэсавую канфэрэнцыю з роднымі і блізкімі тых, каго ў апошнія дні затрымалі спэцслужбы з прад’яўленьнем абвінавачваньня ў падрыхтоўцы «масавых беспарадкаў». Свабода вядзе жывую трансьляцыю.

Запіс жывой трансьляцыі

13:44 24.3.2017

Затрымана 6 маладафронтаўцаў

Наста Дашкевіч пералічыла затрыманых маладафронтаўцаў — іх 6 чалавек. Апошнім назвала Арцёма Леўчанку, якога маці знайшла на Валадарцы толькі ўчора, бо ніякай інфармацыі не давалі. Прэсавая канфэрэнцыя скончаная.

13:42 24.3.2017

Далучылася Наста Дашкевіч

Наста Дашкевіч сказала, што Зьмітра Дашкевіча трымаюць у СІЗА на Валадарскага. Адвакат да яго яшчэ не патрапіла. Наста заявіла, што інфармацыя дзяржаўных мэдыяў «абсалютна хлусьлівая і нахабная». Інфармацыю КДБ назвала трызьненьнем. Сказала, што вобшук у яе дома праходзіў безь яе, але ніякіх забароненых рэчаў у іх не было.

13:36 24.3.2017

Такога ніхто не чакаў

На пытаньне, ці былі размовы напярэдадні, што можа такое здарыцца, Шыдлоўская адказала:

«Ніхто ня думаў, што пойдзе такі сцэнар. Калі абмяркоўвалі 25 сакавіка, дык усе хлопцы былі супраць нейкага перагароджваньня праспэкту ці яшчэ чаго. Для мяне сыгналам стала ілжывая фэйкавая ўлётка, распаўсюджаная з акаўнту Мірастава. Я падумала, што можа быць правакацыя, яна рыхтуецца загадзя».

Аляксандра Барсток дадала, што яе муж Сяргей Барсток нічога ня ведаў напярэдадні, не выказваў занепакоенасьць.

13:30 24.3.2017

Шыдлоўская: «Першы раз бачу чалавека, які называецца Палтаржыцкім»

Яўген Палтаржыцкі сьведчыў па БТ пра падрыхтоўку да акцыі 25 сакавіка.

Ніна Шыдлоўская абвергла прыналежнасьць да «Белага легіёну» Яўгена Палтаржыцкага, героя матэрыялу БТ, дзе фігуруе хованка са зброяй у Стаўбцоўскім раёне, зробленая нібыта сябрамі былой вайскова-спартовай арганізацыі "Белы Легіён".

Пытаньне: Ці ведалі гэтыя асобы адзін аднаго?

Ніна Шыдлоўская: «Некаторыя паміж сабой вельмі знаёмыя. Чалавечыя сувязі ёсьць, Лазоўскі хрысьціў дзіця ў Дундукова. Але з гэтага не вынікае, што гэта была нейкая злачынная група».

Загрузіць яшчэ

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG