Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што пісалі пра «Свабодны фэст» у twitter i instagram?


Фота Андрэй Кабанаў (фэйсбук)
Фота Андрэй Кабанаў (фэйсбук)
21 траўня з 18:00 да 23:00 у менскім клюбе «Рэ:паблік» адбываўся «Свабодны фэст» — бясплатны канцэрт беларускіх рок-гуртоў з нагоды 60-годзьдзя Радыё Свабода. Канцэрт быў дазволены гарадзкімі ўладамі.

Удзел у канцэрце ўзялі каля 700 чалавек. Радыё Свабода прэзэнтавала 60 фірмовых саколак з малюнкамі «Свабоду хакеістам», «Свабоду марозіву» і «Свабоду Дажынкам», 20 флэшак з поўным зборам кніг і дыскаў «Бібліятэкі Свабоды», 200 кніжак «Лісты пра Свабоду». Кожны мог атрымаць налепкі і плястыкавыя торбы з сымболікай Радыё Свабода.

> паглядзець відэа канцэрту тут


Ахвотныя рабілі здымкі з канцэрту і загружалі іх у twitter ці instagram з хаштэгам #svaboda. Мы сабралі найбольш яркія паведамленьні і фатаграфіі тут:
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG