Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Івонка Сурвіла: «Шарамет нёс людзям праўду і быў небясьпечны для дыктатараў»


Івонка Сурвіла, архіўнае фота

Івонка Сурвіла, архіўнае фота

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла выказала спачуваньне родным і блізкім Паўла Шарамета, забітага 20 ліпеня ў Кіеве.

«Сьмерць Паўла — гэта вялікая страта для Беларусі, для ўсіх нас. Ягонае забойства, хто б за ім ні стаяў, — гэта атака на свабоду слова. Прычым на свабоду адначасова ва ўсіх краінах, зь якімі была зьвязаная ягоная праца: і ва Ўкраіне, і ў Беларусі, і ў Расеі.

Павал Шарамет нёс людзям праўду і быў вельмі небясьпечны для дыктатараў і злодзеяў ва ўсіх гэтых краінах. Хай ягоная спадчына, ягоная праца і досьвед будуць прыкладам для ўсіх», — кажа Івонка Сурвіла.

XS
SM
MD
LG