Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«10 миллионов рабов»: панкі «Дай Дарогу!» запісалі «Гімн Дня Волі». Відэа


Ілюстрацыйнае фота. Дзень Волі ў Менску, АМАП затрымлівае Ніну Багінскую. 25 сакавіка 2017 году
Ілюстрацыйнае фота. Дзень Волі ў Менску, АМАП затрымлівае Ніну Багінскую. 25 сакавіка 2017 году

Берасьцейскі панк-рок гурт «Дай Дарогу!» 27 сакавіка апублікаваў на Youtube новую расейскамоўную песьню «10 миллионов рабов», падпісаную як «Гімн Дня Волі». У відэа на песьню скарыстаныя кадры Свабоды, тэлеканалаў «Настоящее время» і «Белсат» з разгону дэманстрацыі 25 сакавіка ў Менску.

Асьцярожна, прысутнічае нелітаратурная лексыка!

«Страшнае відэа, што адбывалася ў Менску на сьвяткаваньне 99 гадавіны Беларускай Народнай Рэспублікі — Дзень Волі 2017. Гэта відэа павінны бачыць усе Беларусы!» — гаворыцца ў апісаньні відэа.

«Дай Дарогу!» нячаста зьвяртаюцца ў сваёй творчасьці да палітычных тэмаў. Але ў іхнай дыскаграфіі ёсьць палітычная беларускамоўная «Ня веру», расейскамоўная песьня-зварот да Аляксандра Лукашэнкі «Сане», а на вокладцы да перавыданьня «Supersession» лунаюць бел-чырвона-белыя сьцягі.

Гурт «Дай дарогу», «Выява да самотніка «Ня веру»
Гурт «Дай дарогу», «Выява да самотніка «Ня веру»

Музыкі гурту выступаюць супраць сьмяротнага пакараньня, а сузаснавальнік гурту Юры Стыльскі выстаўляе свае карціны на адной выставе зь Лявонам Вольскім, Ігарам Варашкевічам, Алегам Хаменкам і іншымі беларускамоўнымі рокерамі.

***

Таксама 27 сакавіка кліп з кадрамі Свабоды прэзэнтаваў на Tuzin.fm і апублікаваў на Youtube Лявон Вольскі. Ягонае відэа — на песьню «Скончылася шоў» зь нядаўна прэзэнтаванага альбому «Псыхасаматыка». Песьні з гэтага альбому, а таксама з папярэдніх, аж ад часоў «Мроі», музыка абяцае выканаць у траўні на вялікім канцэрце ў Вільні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG