Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд пяты раз адмовіў у рэгістрацыі праваабарончаму аб’яднаньню «За справядлівыя выбары»


Віктар Карняенка, архіўнае фота
Віктар Карняенка, архіўнае фота

Адметна, што кожны раз Вярхоўны суд знаходзіць усё новыя і новыя падставы для адмовы, кажа сустаршыня праваабарончага аб’яднаньня Віктар Карняенка. Прычым такія падставы, якія маглі б прад’явіць і першы раз:

«Гэтым разам Вярхоўны суд прызнаў парушэньнем заканадаўства тое, што ў нас прадугледжаныя два сустаршыні, а не адзін кіраўнік. Чатыры папярэднія разы пытаньняў не ўзьнікала, а сёньня гэта палічылі парушэньнем.

Другая прычына — што ў выступленьнях, у тым ліку і ў маіх выказваньнях падчас устаноўчага сходу, Міністэрства юстыцыі, пракуратура і суд заўважылі наша жаданьне прыхаваць сапраўдныя мэты арганізацыі. Напрыклад, я ў сваім выступе казаў, што трэба скарыстаць сваё канстытуцыйнае права і вылучаць назіральнікаў на выбары.

Як вядома, паводле артыкула 13 Выбарчага кодэксу любое грамадзкае аб’яднаньне мае права вылучаць назіральнікаў. І ў выпадку рэгістрацыі мы зьбіраліся гэта рабіць. У нас задача акрэсьленая: спрыяць правядзеньню ў Беларусі дэмакратычных выбараў».

На думку сустаршыні аб’яднаньня Віктара Карняенкі, улады адмаўляюць у рэгістрацыі з палітычных матываў. У Беларусі пройдзены ўсе інстанцыі, таму скаргу будуць падаваць у Камітэт ААН па правах чалавека.

Аргкамітэт арганізацыі тройчы абскардзіў адмову ў рэгістрацыі ў Камітэце ААН па правах чалавека.

Устаноўчы сход аб’яднаньня «За справядлівыя выбары» прайшоў у траўні 2016 году. У ім узялі ўдзел 70 чалавек.

Сустаршынямі праваабарончага грамадзкага аб’яднаньня абралі лідэра Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» Сяргея Калякіна і сябра палітрады Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктара Карняенку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG