Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шумчанку пакаралі штрафам за лёзунгі «Свабоду! Работу!»


Анатоль Шумчканка каля суду Маскоўскага раёну

Анатоль Шумчканка каля суду Маскоўскага раёну

Суд Маскоўскага раёну Менску прызнаў Анатоля Шумчанку вінаватым у парушэньні парадку правядзеньня мітынгу і аштрафаваў на 15 базавых (3 мільёны 150 тысяч рублёў).

Як гаворыцца ў пастанове суду, Шумчанка «выкрыкваў лёзунгі „Свабоду! Работу!“, чым парушыў парадак правядзеньня масавых мерапрыемстваў».

На судовым пасяджэньні Шумчанка адмовіўся ад дачы паказаньняў.

У акцыі каля будынку Міністэрства па падатках і зборах, арганізатарамі якой былі Мікалай Статкевіч і Анатоль Шумчанка, узялі ўдзел каля 300 чалавек. Частку ўдзельнікаў акцыі прапусьцілі ў міністэрства, дзе яны перадалі аднаму з чыноўнікаў сотні заяў прадпрымальнікаў з патрабаваньнем адмяніць указ № 222.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG