Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шумчанка: Будзем змагацца — мы паказалі, што ўмеем гэта рабіць


Анатоль Шумчанка
Анатоль Шумчанка

11 лютага падчас пасяджэньня рабочай групы па пытаньнях дзейнасьці ІП улады пакуль не прынялі прапановаў прадпрымальнікаў: мараторый на ўказ № 222 не ўвядуць, а падатковая працягне праверкі.

Пра гэта карэспандэнту Свабоды распавёў лідэр грамадзкага аб’днаньня «Пэрспэктыва» Анатоль Шумчанка.

Наступнае пасяджэньне рабочай групы прызначана на 16 лютага.

«Гэта не перамовы, не дыялёг, а нейкія кансультацыі, якія праводзіліся ўжо дзясяткі разоў. Але намесьніца міністра эканомікі сказала, што гэта яшчэ ня кропка. Таму мы разьлічваем на працяг перамоваў 16 лютага.

Разьлічваем дамагчыся ясных адказаў на нашы пытаньні.

Вядома, мы ня маем ілюзій на гэтыя перамовы. Іх не было і ад пачатку. Але мы гэта павінны прайсьці, каб гэта было падставай для наступных крокаў. Магчыма, больш радыкальных.

Прадпрымальнікі крайне расчараваныя, вялікае напружаньне ў грамадзтве. Таму рэакцыя людзей не прымусіць доўга чакаць. І мы зможам сябе абараніць. Адбылася магутная кансалідацыя прадпрымальнікаў.

Ну што — прыйдуць, канфіскуюць? Мы будзем рэагаваць. Будзем спыняцца, салідарнасьць праяўляць, грошы на штрафы зьбіраць, у суды будзем натоўпамі, тысячамі хадзіць. Будзем змагацца. Мы паказалі, што ўмеем гэта рабіць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG