Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судзяць за хабар былога намесьніка старшыні Ваеннага суду


2 сьнежня ў Вярхоўным судзе пачынаецца працэс па справе былога намесьніка старшыні Ваеннага суду Юрыя Тузава.

Як паведамілі Свабодзе ў прэсавай службе Вярхоўнага суду, былога судзьдзю абвінавачваюць паводле 2 часткі 430 артыкулу Крымінальнага кодэксу — у хабары ў асабліва вялікім памеры. Яму пагражае ад 5 да 10 гадоў зьняволеньня.

Як ставіцца Юрый Тузаў да абвінавачаньня, і якую меру стрыманьня адносна яго абрала сьледзтва, як і іншыя падрабязнасьці справы, журналістам у Вярхоўным судзе не паведамляюць. «Мы самі ведаем толькі тое, што гэты працэс пачынаецца а 10 гадзіне раніцы», — сказалі ў прэсавай службе суду.

Юрый Тузаў быў прызначаны намесьнікам старшыні Ваеннага суду ў 2007 годзе і вызвалены ад гэтай пасады ў сакавіку 2014 году. Ваенныя суды ў Беларусі былі ліквідаваныя ўказам Аляксандра Лукашэнкі 1 чэрвеня 2014 году.

XS
SM
MD
LG