Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судовы канвэер за салідарнасьць працягнецца 16 лютага


Лідэр АГП Анатоль Лябедзька праводзіць акцыю салідарнасьці з прадпрымальнікамі. Менск, 18 студзеня
Лідэр АГП Анатоль Лябедзька праводзіць акцыю салідарнасьці з прадпрымальнікамі. Менск, 18 студзеня

16 і 17 лютага ў Менску працягнуцца суды над удзельнікамі акцыяў супраць міліцэйскага гвалту і салідарнасьці з прадпрымальнікамі «Я —ІП!».

Старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі выклікалі ў суд за абедзьве акцыі: 16 лютага яго справу будзе разглядаць Ленінскі суд Менску, а 17 лютага — Маскоўскі суд Менску.

«Дзьве позвы ў суд на бягучым тыдні. Часу шкада, але пляную быць. Асабліва пасьля таго, як эўрапейскія чыноўнікі і палітыкі раптам убачылі пазытыўныя перамены ў існуючай у Беларусі сыстэме. Я прыйду, каб гаварыць „судзьдзям“ у твар тое, што яны заслугоўваюць!», — напісаў у фэйсбуку Анатоль Лябедзька.

Таксама будуць разглядаць справы актывістаў Вольгі Маёравай, Мікалая Казлова і прадпрымальніцы Ірыны Яскевіч.

«Сёньня на сходзе ІП запрасіў прысутных (і яшчэ больш тых, хто ня здолеў даехаць, дайсьці) падтрымаць у сераду Ірыну Яскевіч, прадпрымальніцу зь Віцебску (працэс у судзе Маскоўскага раёну)», — напісаў у фэйсбуку Анатоль Лябедзька.

На сайце ucpb.org заклікалі «ўсіх неабыякавых грамадзян краіны прыйсьці і падтрымаць удзельнікаў акцыі»:

«Паглядзіце на свае вочы, як праходзіць наш „самы справядлівы ў сьвеце“ суд».

11 лютага частку ўдзельнікаў акцыі ўжо пакаралі штрафамі ад 20 да 50 базавых.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG