Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзька: улада вырашыла паказаць зубы, хай і гнілыя


Пікет 30 студзеня каля будынку Вярхоўнага суду супраць гвалту супрацоўнікаў міліцыі над грамадзянамі.
Пікет 30 студзеня каля будынку Вярхоўнага суду супраць гвалту супрацоўнікаў міліцыі над грамадзянамі.

4 лютага старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатолю Лябедзьку даслалі яшчэ адну позву ў суд. Гэтым разам яго выклікаюць у Ленінскі суд Менску 11 лютага.

Палітыка вінавацяць у правядзеньні несанкцыянаванага пікету каля будынку Вярхоўнага суду супраць гвалту супрацоўнікаў міліцыі над грамадзянамі. Падставай для гэтага стаў факт зьбіцьця супрацоўнікамі міліцыі грамадзкіх актывістаў і журналіста парталу tut.by ў судзе Фрунзенскага раёну Менску падчас працэсу над графіцістамі. Лябедзька трымаў плякат «Выбірай: tut.by або tut.bей».

«Думаю, улада вырашыла паказаць зубы, хай і гнілыя. У сытуацыі, калі расчараваньне і незадаволенасьць, якія запаўняюць да краёў кухні, выплюхваюцца патроху на вуліцу і ў курыльні, уладам нічога не застаецца, як зьвяртацца па дапамогу да інтэлектуалаў зь мясцовага АМАПу і да цётак у чорнай судзейскай мантыі», — напісаў Лябедзька ў фэйсбуку.

3 лютага Лябедзьку праз СМС выклікалі ў суд Маскоўскага раёну Менску за правядзеньне акцыі салідарнасьці з прадпрымальнікамі. Разгляд справы прызначаны на 17 лютага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG