Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Старшыню Узьдзенскага райвыканкаму пасадзілі на сем гадоў


Вячаслаў Пахольчык

Вячаслаў Пахольчык

Абвешчаны прысуд па справе аб карупцыі ў Узьдзенскім райвыканкаме. Былы кіраўнік раённай вэртыкалі атрымаў 7 гадоў турмы

1 сакавіка ў Менскім абласным судзе абвешчаны прысуд па справе аб карупцыі ў Узьдзенскім райвыканкаме.

Былы старшыня райвыканкаму Вячаслаў Пахольчык атрымаў сем гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй усёй маёмасьці і пазбаўленьнем на пяць гадоў права займаць пасады, зьвязаныя з арганізацыйна-распарадчай і адміністрацыйна-гаспадарчай дзейнасьцю.

Былы дырэктар ААТ «Узьдзенскі райаграсэрвіс» Аляксандар Біч пакараны шасьцю гадамі пазбаўленьня волі таксама з канфіскацыяй усёй маёмасьці.

Нямецкі бізнэсовец Уладзімер Штрайхерт па сукупнасьці злачынстваў (незаконны абарот зброі і дача хабару) прыгавораны да трох гадоў пазбаўленьня волі без канфіскацыі маёмасьці.

Мэнэджэр гэтай кампаніі Павал Валюкевіч атрымаў два гады пазбаўленьня волі без канфіскацыі маёмасьці.

Адбываць пакараньне яны будуць у папраўчай калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, паведамляе прэс-служба Менскага абласнога суду.

Усіх абвінавачаных затрымалі 26 сакавіка 2015 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG