Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд разгледзіць скаргу Паўла Дабравольскага 1 сакавіка


Журналіст tut.by: АМАПаўцы мяне зьбівалі нагамі па галаве, твары і сьпіне
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:11 0:00

Менскі гарадзкі суд 1 сакавіка разгледзіць скаргу журналіста TUT.BY Паўла Дабравольскага, які быў аштрафаваны на 9 млн 450 тыс. рублёў нібыта за нецэнзурную лаянку і непадпарадкаваньне супрацоўнікам АМАП.

Журналіст абскардзіў адміністрацыйную пастанову аб накладаньні штрафу 4 лютага.

У скарзе Павал Дабравольскі адзначыў, што ня згодны з пастановай суду, бо яна «неабгрунтаваная, вынесеная без усебаковага вывучэньня ўсіх абставінаў і пры наяўнасьці сур’ёзных супярэчнасьцяў, якія засталіся неліквідаванымі падчас судовага паседжаньня».

Паводле журналіста, пастанова суду грунтуецца выключна на паказаньнях міліцыянтаў, якія яго зьбілі. Таксама паказаньні супрацоўнікаў міліцыі не ўзгадняюцца між сабой.

25 студзеня Павал Дабравольскі быў зьбіты ў будынку суду Фрунзенскага раёну Менску, дзе рыхтаваў рэпартаж аб працэсе па «справе графіцістаў».

На наступны дзень партал TUT.BY зьвярнуўся да начальніка ГУУС і пракурора Менску ў сувязі са зьбіцьцём свайго карэспандэнта. 18 лютага начальнік упраўленьня аховы правапарадку і прафіляктыкі, падпалкоўнік міліцыі Купчэня даслаў ліст, у якім паведаміў, што партал TUT.BY не ўпаўнаважаны прадстаўляць інтарэсы свайго супрацоўніка, таму зварот разглядацца ня будзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG