Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канада будзе прымаць нелегальных імігрантаў, якія прыбываюць з ЗША


Прэм'ер-міністар Канады Джастын Трудо (зьлева) і прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп.
Прэм'ер-міністар Канады Джастын Трудо (зьлева) і прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп.

Канада працягне прымаць просьбітаў прытулку, якія незаконна перасякаюць мяжу з ЗША. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністар Джастын Трудо.

Як паведамляе Голас Амэрыкі, лік патэнцыйных уцекачоў, якія прыбываюць у краіну празь памежныя пераходы без аховы, у апошнія тыдні вырас у сувязі з боязьзю, што прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп ўвядзе больш жорсткія меры ў дачыненьні да нелегальных імігрантаў.

«Адна з прычын, дзякуючы якой Канада застаецца адкрытай краінай, заключаецца ў тым, што канадцы давяраюць нашай іміграцыйнай сыстэме, цэласнасьці нашых межаў і той дапамозе, якую мы аказваем людзям, якія імкнуцца здабыць бясьпеку», — заявіў Трудо, выступаючы ў парлямэнце.

«Мы працягнем шукаць балянс паміж жорсткай сыстэмай і прыёмам людзей, якія маюць патрэбу ў дапамозе», — цытуе канадзкага прэм’ер-міністра Голас Амэрыкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG