Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над Юрасём Беленькім перанесены


Юрась Беленькі
Юрась Беленькі

Cуд Менскага раёну адклаў разгляд адміністрацыйнай справы супраць намесьніка старшыні КХП-БНФ Юрася Беленькага на 17 сьнежня.

На працэс не зьявіліся сьведкі-міліцыянты, якія займаліся аховаю правапарадку падчас мітынгу ў Курапатах 2 лістапада.

Палітыка вінавацяць у парушэньні парадку правядзеньня масавага мерапрыемства.

Гэта трэцяя адміністрацыйная справа, заведзеная на Юрася Беленькага за арганізацыю дазволеных уладамі мітынгу і шэсьця ў Курапаты і Лошыцкі Яр 2 і 9 лістапада адпаведна.

Раней два суды ўжо аштрафавалі палітыка агулам на 7,5 мільёна рублёў за шэсьце ў Курапаты і Лошыцу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG