Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падсудны прафэсар БНТУ абвінаваціў сьледчых у ціску і падробцы ягоных подпісаў


Belarus - The Minsk City Court, 24Jan2012
Belarus - The Minsk City Court, 24Jan2012

Два прафэсары і дацэнт Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэту апынуліся пад сьледзтвам па справе, у якой фігуруюць грошы, нібыта скрадзеныя імі зь бюджэту.

У Менскім гарадзкім судзе працягваецца суд над трыма прафэсарамі з мэханіка-тэхналягічнага факультэту БНТУ.

Іх абвінавачваюць у нанясеньні шкоды дзяржаве ў памеры 147 мільёнаў рублёў.

Прафэсараў абвінавачваюць у самаплягіяце і скраданьні бюджэтных грошай пры выкананьні навуковага заданьня ў межах дзяржаўнай праграмы «Мэталюргія».

Працаваць над заданьнем вучоныя пачалі ў 2008 годзе, скончылі сваю працу ў 2010-м. За гэты час штомесяц атрымлівалі каля мільёна рублёў грашовай узнагароды кожны. Адмысловая навуковая камісія прыняла канчатковую працу, але праз год іншая камісія вырашыла, што праца навукоўцаў проста паўтарае іхнія ранейшыя распрацоўкі, якія былі ўжо аплочаныя да таго. Спачатку праверкай займаўся Дзяржкантроль, потым сьледчыя зь міліцыі, цяпер Сьледчы камітэт.

Сёньня, у другі дзень судовага паседжаньня, быў дапытаны прафэсар Уладзімер Собалеў. Яму 74 гады, ён інвалід ІІ групы.

Уладзімер Собалеў заявіў, што ня мог прачытаць пратакол допыту, які вёўся 6 гадзін замест адведзеных 4 і без прысутнасьці адваката. Прафэсар сказаў, што падпісаў пратакол, таму што сьледчыя гэтага патрабавалі і пагражалі яму. Прачытаць пратакол ён ня мог з прычыны стану свайго зроку.

Уладзімер Собалеў лічыць, што пратакол допыту, які цяпер фігуруе ў судзе, сфальсыфікаваны. На пытаньне, чаму ж ён падпісаў пратакол, спадар Собалеў адказаў, што «ён выхаваны на савецкіх фільмах і верыць у добрых сьледчых».

Дзяржаўны абвінаваўца пагадзіўся, што некаторыя подпісы пад пратаколамі паставіў не Ўладзімер Собалеў.

«Гэта падтасоўка. Я такія рэчы зрабіць ня мог. У гэтым пратаколе падман, ён цалкам сфальсыфікаваны. Сьледчыя — звычайныя шулеры», — сказаў Уладзімер Собалеў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG