Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гайдукевіч-старэйшы сабраўся ў «сэнатары»


Сяргей Гайдукевіч
Сяргей Гайдукевіч

Старшыня Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргей Гайдукевіч вылучаны ад Менскай вобласьці кандыдатам у склад верхняй палаты (Савету Рэспублікі) Нацыянальнага сходу Беларусі.

Пра гэта сёньня паведаміла на прэсавай канфэрэнцыі старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына.

Яна сказала, што вылучэньне кандыдатаў у верхнюю палату скончыцца 19 жніўня. Паводле яе словаў, усе абласныя арганізацыі, за выключэньнем Менску, ужо вылучылі сваіх кандыдатаў. Сярод іх ёсьць і своеасаблівыя рэкардсмэны. Так, два прадстаўнікі Віцебскай вобласьці — дырэктар абутковай фабрыкі «Марко» Мікалай Мартынаў і дырэктар прадпрыемства «Витебскоблгаз» Пётар Шэршань — ужо тры разы былі «сэнатарамі».

Тым часам сын Сяргея Гайдукевіча і яго першы намесьнік па партыі Алег Гайдукевіч вылучаецца кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. На пытаньне Свабоды, ці ня будзе ў такой сытуацыі “сямейнасьці”, Лідзія Ярмошына адказала, што яны балятуюцца ў розныя палаты і канфлікту інтарэсаў тут няма.

Як паведаміла Ярмошына, сярэдні конкурс на выбарах у Палату прадстаўнікоў складае па краіне 4,7 прэтэндэнта на адно месца. Найбольшая канкурэнцыя — у Менску: 5,9; найменшая — у Менскай вобласьці: 3,9. Сярод зарэгістраваных кандыдатаў — 129 жанчын, 52 чалавекі ва ўзросьце да 30 гадоў, 42 пэнсіянэры, 30 беспрацоўных.

Адмысловыя рахункі для кандыдатаў у дэпутаты пакуль адкрылі толькі 235 чалавекі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG