Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Створаны аргкамітэт па сьвяткаваньні Дня Волі


Кіраўнікі Партыі БНФ, руху «За свабоду», Аб’яднанай грамадзянскай партыі і аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» 28 студзеня стварылі аргкамітэт па сьвяткаваньні 25 сакавіка Дня Волі.

«25 сакавіка зьяўляецца найбольш важнай датай у гісторыі сучаснай Беларусі, яна аб’ядноўвае ўсіх беларусаў, адданых ідэалам БНР, незалежна ад узросту, палітычных поглядаў і партыйнай прыналежнасьці, — гаворыцца ў паведамленьні аргкамітэту. — Таму мы заклікаем усе зацікаўленыя палітычныя і грамадзкія арганізацыі і ініцыятывы дэлегаваць сваіх прадстаўнікоў у склад аргкамітэту і прыняць актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзеньні мерапрыемстваў па сьвяткаваньні Дня Волі 25 сакавіка».

Першае пасяджэньне аргкамітэту адбудзецца 3 лютага ў штаб-кватэры Партыі БНФ, паведамляе БелаПАН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG