Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аргкамітэту сьвяткаваньня 100-годзьдзя БНР не дазволілі ўскласьці кветкі каля будынка, дзе абвясьцілі БНР


Мікола Купава
Мікола Купава

Пра гэта Свабодзе паведаміў адзін з кіраўнікоў аргкамітэту сьвяткаваньня 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі мастак Мікола Купава.

«Мы зьбіраліся ўскласьці кветкі ля будынка на вуліцы Валадарскага (раней яна называлася Серпухаўскай), дзе 99 гадоў таму была абвешчаная незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі. На жаль, гарадзкія ўлады нам адмовілі. Яны, праўда, дапусьцілі магчымасьць ускладаньня кветак, але пры абавязковай умове, што акцыя ня будзе масавай. Але ж, па-першае, ніхто не тлумачыў, што разумець пад словам „масавай“. А па-другое, да акцыі маглі далучыцца з уласнага жаданьня людзі, якія паважаюць гісторыю краіны. А мы ня маем права рызыкаваць іхным лёсам.

Аргкамітэт параіўся і адмяніў акцыю. Сёньня ўвечары мы зьбяромся, каб сваім колам адзначыць сьвята. А пасьля выходных падамо новую заяўку. Бо ў такіх умовах сьвяткаваць немагчыма. А не сьвяткаваць нельга. Безумоўна, шкада, што адзначаць угодкі БНР давядзецца ў красавіку. Але ж такая наша ўлада».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG