Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША затрыманы стралок, які забіў пяць чалавек у гандлёвым цэнтры Cascade Mall


Стралком аказаўся 20-гадовы эмігрант з Турэччыны Аркан Сэтын

Стралком аказаўся 20-гадовы эмігрант з Турэччыны Аркан Сэтын

У ЗША паліцыя затрымала падазраванага ў справе аб забойстве пяці чалавек 23 верасьня ў гандлёвым цэнтры Cascade Mall ў Бэрлінгтане, штат Вашынгтон. Пра гэта паведамляе Associated Press.

Стралком апынуўся 20-гадовы эмігрант з Турэччыны Аркан Сэтын. Раней ён ужо меў праблемы з праваахоўнымі органамі ЗША.

Як паведамляе паліцыя, злачынец быў затрыманы, калі патрульныя пазналі яго з папярэдняга апісаньня. У момант затрыманьня ён ня быў узброены, супраціву не чыніў.

XS
SM
MD
LG