Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанскі ўрад мае намер пачаць Brexit, нягледзячы на рашэньне суду


Тэрэза Мэй
Тэрэза Мэй

Вялікабрытанія пачне юрыдычную працэдуру выхаду з Эўрапейскага зьвязу да канца сакавіка, нягледзячы на ​​рашэньне Вярхоўнага суду краіны аб неабходнасьці атрымаць згоду парлямэнту.

Прадстаўнік прэм’ер-міністра Тэрэзы Мэй заявіў, што ўрад абавязаны выканаць волю народа, выяўленую на рэфэрэндуме ў чэрвені 2016 года.

Рашэньне суду, на думку прэм’ера, нічога не мяняе ў плянах ўраду запусьціць працэс ўвядзеньня ў дзеяньне артыкулу 50 Лісабонскай дамовы, якая прадугледжвае мэханізм выхаду з ЭЗ.

Рашэньне Вярхоўнага суду падвергла крытыцы кіраўніца ўрадуШатляндыі Нікола Стэрджэн, якая заявіла, што Лёндан абавязаны правесьці палітычныя кансультацыі па пытаньні аб Вrexit з парлямэнтамі аўтаномных тэрыторый, якія ўваходзяць у Злучанае Каралеўства, хоць Вярхоўны суд палічыў гэта юрыдычна неабавязковым. Генэральны пракурор Вялікабрытаніі Джэрэмі Райт заявіў журналістам, што пасьля рэфэрэндуму пытаньне аб выхадзе з ЭЗ зьяўляецца палітычным, а не юрыдычным.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG