Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спэцпрадстаўнік Эўразьвязу па правах чалавека сустрэўся са Статкевічам. Пра што гаварылі — сакрэт


Стаўрас Ламбрынідзіс
Стаўрас Ламбрынідзіс

Сустрэча, па словах Статкевіча, доўжылася 50 хвілін, была адкрытай і шчырай.

Спэцпрадстаўнік Эўразьвязу па правах чалавека Стаўрас Ламбрынідзіс сустрэўся 10 сакавіка ў Менску з былым палітзьняволеным Мікалаем Статкевічам, перадае БелаПАН. Па словах Статкевіча, Ламбрынідзіс прасіў не раскрываць зьмест сустрэчы, каб пазьбегнуць абвінавачаньняў у небесстароннасьці.

Сустрэча доўжылася 50 хвілін і, па словах Статкевіча, была адкрытай і шчырай. Як кажа палітык, на пачатку ўсіх такіх сустрэч ён дзякуе калегам з Эўразьвязу за прынцыповую пазыцыю, якая дапамагла яму выйсьці на волю, бо ў самога беларускага грамадзтва недастаткова сіл таго, каб дамагчыся вызваленьня палітвязьняў.

Стаўрас Ламбрынідзіс у Менску з афіцыйным візытам з 8 па 11 сакавіка. Сустрэчы зь ім ужо правялі Аляксандар Лукашэнка, які адзначыў, што ў Беларусі «сваё разуменьне» правоў чалавека, і Валянцін Стэфановіч, які перадаў яму апошнія агляды Праваабарончага цэнтру «Вясна». Таксама Ламбрынідзіс наведаў міжнародную канфэрэнцыю «Сьмяротнае пакараньне: пераадоленьне разыходжаньняў», дзе нагадаў пра падзеі на сваёй радзіме, у Грэцыі, пасьля 1974 году, калі была зрынута дыктатура «чорных палкоўнікаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG