Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АГП зьбірае галасы за Статкевіча


23 вядомыя ў Беларусі асобы, сярод якіх прафэсар Станіслаў Багданкевіч, народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка, дэпутаты Вярхоўнага Савету Беларусі 13-га скліканьня Аляксандар Дабравольскі, Андрэй Клімаў, юрыст Гары Паганяйла ды іншыя, увайшлі ў ініцыятыўную групу па вылучэньні кандыдатам на прэзыдэнта Беларусі палітвязьня Міколы Статкевіча. Пра гэта Свабодзе сёньня паведаміў старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька:

Мы лічым, што гэты працэс ужо ня можа разьвівацца ўнутры „сямёркі“ палітычных структур. Бо ён там якраз і загас. І пакуль там ідуць кансультацыі, мы на іх ня вельмі зьвяртаем увагу.

«Мы лічым, што гэты працэс ужо ня можа разьвівацца ўнутры „сямёркі“ палітычных структур. Бо ён там якраз і загас. І пакуль там ідуць кансультацыі, мы на іх ня вельмі зьвяртаем увагу. Кансультацыі хай сабе ідуць, а мы тым часам пачалі працу ва ўсіх абласьцях і ў Менску. Пакуль я яшчэ не маю дакладных лічбаў, але ў абласных гарадах ад 25 да 50 чалавек таксама пагадзіліся ўвайсьці ў ініцыятыўную групу Статкевіча. На 90% — гэта сябры АГП.

Мы паглядзелі, што ў нас калі-нікалі адбываецца так: вельмі шмат размоваў, вельмі шмат эмоцыяў, кожны ўстаўляе нейкія свае коскі. А пасьля ўжо і цяжка зразумець, пра што ідзе размова.

Мы лічым, што такая група патрэбная, што яе трэба ствараць. Ня трэба гуляць па правілах улады. Пачынаць трэба цяпер. І для нас гэта ёсьць кампанія за свабодныя і сумленныя выбары і за вызваленьне ўсіх палітычных вязьняў».

Гары Паганяйла ў размове са Свабодай патлумачыў, чаму ён далучыўся да ініцыятыўнай групы Міколы Статкевіча, цудоўна разумеючы, што яе не зарэгіструюць у Цэнтральнай выбарчай камісіі:

Я далучыўся да ініцыятывы вылучэньня Статкевіча на прэзыдэнта і падпісаў адпаведны дакумэнт у АГП, разумеючы, што гэта выключна палітычная кампанія.

«Я далучыўся да ініцыятывы вылучэньня Статкевіча на прэзыдэнта і падпісаў адпаведны дакумэнт у АГП, разумеючы, што гэта выключна палітычная кампанія. Яна вядзецца для таго, каб яшчэ раз прыцягнуць увагу ўладаў да праблемы палітвязьня, якога неабходна вызваліць.

Пры гэтым, я, вядома, разумею, што ніякіх юрыдычных наступстваў для рэальнай выбарчай кампаніі гэтая акцыя мець ня будзе. Але яна яшчэ раз нагадае — у Беларусі ёсьць ня толькі палітвязень Статкевіч, ёсьць і іншыя, хто зьняволены з палітычных матываў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG