Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ініцыятыўную групу Статкевіча запісаліся больш за 1500 чалавек


Выбарчы плякат Мікалая Статкевіча 2010 году

Выбарчы плякат Мікалая Статкевіча 2010 году

У склад ініцыятыўнай групы па вылучэньні кандыдатам у прэзыдэнты палітвязьня Мікалая Статкевіча ўвайшло больш за паўтары тысячы чалавек.

Падаць дакумэнты ў Цэнтравыбаркам плянуецца 16 ліпеня, а да гэтага дня працягнецца фармаваньне ініцыятыўнай групы.

Пра гэта паваедаміла БелаПАН жонка палітыка Марына Адамовіч.

14 ліпеня ў Менску адбылося агульнае пасяджэньне прадстаўнікоў структур, якія ўдзельнічаюць у кампаніі па вылучэньні Статкевіча.

Паводле Адамовіч, кожная з структур змагла прыцягнуць у склад ініцыятыўнай групы ня менш за 200 чалавек.

У склад адзінага аргкамітэту па вылучэньні Статкевіча ўвайшлі прадстаўнікі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), Беларускага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, «Маладога фронту», руху «За дзяржаўнасьць і незалежнасьць Беларусі», а таксама руху салідарнасьці «Разам».

17 ліпеня Цэнтравыбаркам на сваім пасяджэньні разгледзіць дакумэнты аб рэгістрацыі ініцыятыўных групаў.

14 ліпеня дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы паступілі ў ЦВК толькі ад імя Аляксандра Лукашэнкі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG