Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве аддалі даніну памяці Міхася Жызьнеўскага


Былы палітвязень Мікалай Статкевіч наведаў месца гібелі Міхася Жызьнеўскага ў Кіеве і ўсклаў кветкі да помніка.

«Дагэтуль перад вачыма стаіць убачанае тады па тэлевізары — маладыя хлопцы з фанэрнымі шчытамі гінуць пад кулямі, бо фанэра не ратуе ад куль. Слава Героям!», — напісаў Мікалай Статкевіч на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

22 студзеня — другая гадавіна з дня трагічнай гібелі беларуса Міхася Жызьнеўскага, актыўнага ўдзельніка ўкраінскай рэвалюцыі Годнасьці і Свабоды.

20 студзеня прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка разам з жонкай Марынай ўсклалі кветкі да помніка Міхаілу Жызьнеўскаму і Сяргею Нігаяну, якія сталі першымі ахвярамі падчас брутальных сутычак паміж удзельнікамі Майдану і «Беркутам». Пазьней іх назвалі героямі Нябеснай Сотні.

Цела Міхася Жызьнеўскага пасьля адпяваньня і ўрачыстых провадаў прывезьлі з Кіева і пахавалі на родавых могілках па лініі маці ў вёсцы Сьцяг Працы пад Гомелем.

У пятніцу, 22 студзеня, памяць Міхася Жызьнеўскага ўшанавалі ў Кіеве ўкраінцы і беларусы, якія прыйшлі на месца ягонай гібелі зь кветкамі і сьвечкамі.

Украінскі прэзыдэнт Пятро Парашэнка пасьмяротна ўзнагародзіў Міхася Жызьнеўскага Ордэнам Герояў Нябеснай Сотні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG