Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статкевіч папярэдзіў Менгарвыканкам пра акцыю 1 траўня


Мікалай Статкевіч
Мікалай Статкевіч

Мікалай Статкевіч перадаў у Менгарвыканкам сваю заяву, у якой паведаміў аб правядзеньні 1 траўня сьвяточнага сходу на Кастрычніцкай плошчы.

«У адпаведнасьці з правам, гарантаваным артыкулам 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і падпісанымі нашай краінай міжнароднымі пагадненьнямі, паведамляю пра намер Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу далучыцца да сьвяткаваньня дзяржаўнага сьвята — Дня Працы 1 траўня, і правесьці ў гэты дзень на Кастрычніцкай плошчы Менску сьвяточны сход», — гаворыцца ў заяве.

Паводле Статкевіча, акцыя мае пачацца а 14 гадзіне.

«У Беларусі адсутнічае законна абраны парлямэнт і, адпаведна, легітымная працэдура рэалізацыі канстытуцыйнага права на свабоду мітынгаў і дэманстрацый. Таму, у адпаведнасьці з прынятай у суседніх краінах практыкай, паведамляю пра наш намер правесьці 1 траўня сьвяточны сход за 5 дзён да яго пачатку.

Прапаную выканаць патрабаваньні Канстытуцыі і забясьпечыць бесьперашкоднае і бясьпечнае правядзеньне акцыі», — напісаў Мікалай Статкевіч.

Раней Мікалай Статкевіч паведаміў, што Беларускі нацыянальны кангрэс правядзе сваю акцыю 1 траўня ў Менску на Кастрычніцкай плошчы.

Сёньня стала вядома, што Менгарвыканкам дазволіў правесьці мітынг 1 траўня на сцэнічнай пляцоўцы парку Дружбы народаў. Але адмовіў у правядзеньні шэсьця ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор, якое замаўлялі незалежныя дэмакратычныя прафсаюзы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG