Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраільскі сатырык спалучыў сэлфі на фоне Мэмарыялу Галакосту са здымкамі з канцлягераў 


Мэмарыял Галакосту ў Бэрліне
Мэмарыял Галакосту ў Бэрліне

Ізраільскі сатырык Шахак Шапіра стварыў сайт, на якім скамбінаваў сэлфі, якія робяць турысты на фоне Мэмарыялу Галакосту ў Бэрліне, і здымкі зь нацысцкіх канцлягераў.

Шапіра ўключыў у свой праект Yolocaust камэнтары, хэштэгі і «падабайкі», якія атрымоўвалі гэтыя сэфлі ў такіх сетках як Facebook, Instagram, Tinder and Grindr. Калі навесьці курсор на такія фотаздымкі, дык пад імі зьяўляюцца гістарычныя здымкі забітых у канцлягерах.

Штодня каля 10 тысяч чалавек наведваюць мэмарыял у Бэрліне, прысьвечаны зьнішчаным нацыстамі габрэям. некаторыя зь іх паводзяць сябе так, як і ў любым іншым турыстычным месцы.

Каб перайсьці на сайт, націсьніце на здымак ніжэй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG