Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель прызнала памылкі ў міграцыйнай палітыцы краіны


Пры гэтым канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла, што нядаўнія напады ў краіне, учыненыя ісламістамі не зьвязаныя з прытокам уцекачоў.

У інтэрвію газэце Sueddeutsche Zeitung, апублікаваным у сераду, яна адзначыла, што тэрарызм быў у Нямеччыне і да міграцыйнага крызысу.

Кіраўнік ураду Нямеччыны прызнала памылкі ў міграцыйнай палітыцы краіны: па яе словах, агульнаэўрапейскія рэформы ў справе міграцыі былі неабходныя яшчэ дзесяць гадоў таму. У прыватнасьці, яна адзначыла важнасьць абароны зьнешніх межаў Шэнгенскай зоны.

У 2015 годзе ў Нямеччыне папрасілі прытулак больш за мільён выхадцаў з краін Блізкага Ўсходу. Урад краіны падвяргаўся крытыцы за «палітыку адкрытых дзьвярэй» пасьля ўчыненых уцекачамі нападаў у ліпені сёлета. Канцлер Ангела Мэркель асудзіла атакі, але адмовілася мяняць міграцыйную палітыку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG