У сьпісе браліся пад увагу 144 краіны паводле пяці фактараў, якія ўплываюць на сацыяльныя ўмовы дзяўчат: распаўсюджанасьць дзіцячых шлюбаў, падлеткавая фэртыльнасьць, мацярынская сьмяротнасьць, працэнт жанчын у парлямэнце і хуткасьць заканчэньня школы.
Сярод краін постсавецкай прасторы Беларусь абагнала толькі Эстонія, якая разьмясьцілася на адну пазыцыю вышэй. З суседзяў нашу краіну перагнала толькі Польшча: у яе 22-е месца.
Менш магчымасьцяў для дзяўчат, чым у Беларусі, як сьведчыць рэйтынг, у Чэхіі, Грэцыі, Ірляндыі і ЗША.
Першыя месцы «Індэксу магчымасьцяў для дзяўчат» занялі Швэцыя, Фінляндыя і Нарвэгія. Апошнюю дваццатку падзялялі паміж сабой афрыканскія краіны.
Save the Children — гэта міжнародная арганізацыя, якая займаецца абаронай правоў дзяцей ва ўсім сьвеце.