Дэлегацыі працуюць над дакумэнтам, які павінен замацаваць спыненьне агню паміж сіламі прэзыдэнта Сірыі Башара Асада і апазыцыйнымі групоўкамі.
Злучаныя Штаты будуць прадстаўлены на перамовах паслом ЗША ў Казахстане Джорджам Кролам. Будзе таксама прысутнічаць Спэцыяльны пасланьнік ААН па Сырыі Стафан дэ Містурой, які назваў канфэрэнцыю «добрай ініцыятывай».
Сырыйская апазыцыя накіроўвае дэлегацыю з 50 чалавек.
Лічыцца, што прамыя перамовы ў Астане паміж сырыйскай апазыцыяй і ўрадам малаверагодныя. Перамовы праходзяць у той час, калі сырыйскі ўрад узмацніў свае пазыцыі, адбіўшы аплот апазыцыі, горад Алепа, пры падтрымцы Расеі.
Апазыцыя раздробленая пасьля страты Алепа і гібелі некалькіх прыкметны лідэраў. Спробы абʼяднаць розныя памяркоўныя і экстрэмісцкія групоўкі не далі вынікаў.