Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З офісу Фонду барацьбы з карупцыяй у Маскве вынесьлі тэхніку


Ператрус у Фондзе барацьбы з карупцыяй (архіўнае фота)
Ператрус у Фондзе барацьбы з карупцыяй (архіўнае фота)

У Маскве вынесьлі тэхніку з офісу Фонду барацьбы з карупцыяй (ФБК). Пра гэта ў «Твітэры» паведаміла прэс-сакратарка ФБК Кіра Ярмыш.

«З офісу ФБК нейкія людзі моўчкі выносяць тэхніку. Гэта ўжо не ператрус, гэта рабаваньне», — напісала Ярмыш.

Раней у нядзелю паліцыя прыйшла ў офіс арганізацыі, заявіўшы, што мае намер правесьці ператрус «праз паведамленьні пра пагрозу выбуху». У той момант супрацоўнікі фонду вялі анлайн-трансьляцыю акцыі «Ён нам не Дзімон». Паліцыя затрымала ўсіх супрацоўнікаў ФБК, якія знаходзіліся ў маскоўскім офісе арганізацыі. Іх адвезьлі ў АУС, дзе яны правялі ўсю ноч. Суды ў іхных справах адбудуцца сёньня раніцай. Ім інкрымінуецца артыкул «Непадпарадкаваньне законнаму распараджэньню супрацоўніка паліцыі».

Пасьля затрыманьня супрацоўнікаў у офісе ФБК прадоўжыўся ператрус.

Антыкарупцыйныя мітынгі адбыліся 26 сакавіка па ўсёй Расіі. Пратэсты зьвязаныя з публікацыяй расьсьледаваньня Фонду барацьбы з карупцыяй аб незадэкляраванай нерухомасьці кіраўніка ўраду Дзьмітрыя Мядзьведзева. У большасьці гарадоў акцыі не ўдалося ўзгадніць. На акцыі ў Маскве паліцыя затрымала больш за тысячу чалавек, у тым ліку Аляксея Навальнага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG