Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Канцэрт «Салідарныя зь Беларусьсю» адбыўся пад беларускімі, украінскімі і крымска-татарскімі сьцягамі ФОТА


«Свабода бязь межаў» — так гучаў дэвіз сёлетняга дзявятага канцэрту «Салідарныя зь Беларусьсю».

Сёлета на сцэне пад Палацам культуры і навукі ў Варшаве выступілі вядомыя беларускія, украінскія і польскія гурты: Hańba!, Amplituda Śmelaści, Enej, Dzieciuki, Ania Rusowicz, Shuma. Хэдлайнэрам канцэрту стаў украінскі гурт Воплі Відаплясава.

Канцэрт працягваўся больш за 4 гадзіны. На канцэрт сабраліся каля тысячы чалавек. Вялі канцэрту вядучыя «Белсату» Зьміцер Гурневіч і Кацярына Барушка.

У перапынках паміж музычнымі выступамі прамаўлялі запрошаныя зь Беларусі госьці Мікалай Статкевіч і Марына Адамовіч, Зьміцер і Наста Дашкевічы, Натальля Панчанка і Алесь Пушкін. Поруч з традыцыйным споклічам «Жыве Беларусь!» гучала «Слава Ўкраіне».

Канцэрт «Салідарныя зь Беларусьсю» ў польскай сталіцы праходзіць дзявяты раз і арганізуе яго польская ініцыятыва «Вольная Беларусь». Першы канцэрт адбыўся перад прэзыдэнцкімі выбарамі ў 2006 годзе. У ім бралі ўдзел вядомыя польскія і беларускія музыкі, грамадзкія і палітычныя дзеячы.​

Хлопец са сьцягам крымска-татарскага народа

Хлопец са сьцягам крымска-татарскага народа

XS
SM
MD
LG