Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сочы з-за паводкі аб’яўлена эвакуацыя мясцовых жыхароў


Узровень вады ў рэках з-за залеваў падняўся амаль на паўтара мэтра, на вуліцах ён дасягаў 60 сантымэтраў.

Расавіяцыя прыняла рашэньне часова зачыніць аэрапорт «Сочы» з-за затапленьня лётнага поля, месцаў стаянкі самалётаў і будынка аэравакзала.

Улады горада таксама папярэдзілі мясцовых жыхароў пра верагоднасьць фармаваньня над морам сьмерчаў.

Таксама спынены рух цягнікоў. На фотаздымках мясцовых жыхароў у сацыяльных сетках бачныя затопленыя аўтамабілі і гараджане амаль па пояс у вадзе.

XS
SM
MD
LG