Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выдадзены навучальны дапаможнік «Слуцкі пояс: гісторыя і сучаснасьць»


Вольга Лабачэўская
Вольга Лабачэўская

У Беларусі выйшаў у продаж навучальны дапаможнік «Слуцкі пояс: гісторыя і сучаснасьць», у якім прадстаўленая трохсотгадовая гісторыя слуцкіх паясоў, іх кампазыцыйныя і арнамэнтальныя асаблівасьці, апісаныя культурныя функцыі слуцкага пояса як нацыянальнага сымбаля Беларусі.

Лідэр калектыву аўтараў падручніка, прафэсар катэдры этналёгіі і фальклёру Ўнівэрсытэту культуры, доктар мастацтвазнаўства Вольга Лабачэўская апавядае Свабодзе, што кніга створаная ў межах дзяржаўнай праграмы «Слуцкі пояс», у яе ж межах створаны аднайменны навучальны курс Унівэрсытэту культуры.

Лабачэўская згадвае, што раней кніг такога кшталту не было: пра слуцкія паясы ёсьць альбомныя выданьні, а таксама манаграфія аўтарства Лідзіі Якунінай аж 1960 году, у якой сёньня знойдзены шэраг памылак. Аўтары новага дапаможніка спрабавалі зрабіць кнігу зразумелай студэнтам, даць як найболей каляровых выяваў.«Мы хацелі даць студэнту зразумець, што слуцкі пояс — гэта ня толькі музэйная рэч, артэфакт, а такая рэч, што набывае сымбалічнае гучаньне», — кажа Свабодзе Лабачэўская. Яна згадвае верш Багдановіча «Слуцкія ткачыхі», распавядае, як «Наша ніва» і асабіста Вацлаў Ластоўскі прычыніліся да канструяваньня слуцкага пояса як нацыянальнага сымбаля.

Кніга — не інструкцыя па вырабе слуцкіх паясоў, тлумачыць Ластоўская, але ў ёй ёсьць частка пра тэхналёгіі, распрацаваныя ў межах дзяржпраграмы фабрыкай «Слуцкі пояс».

Лабачэўская сумняецца, што слуцкія паясы сёньня могуць зьявіцца ў кожнай сям’і або стаць «народнымі», як «вышымайкі»: рэч дарагая (4–6 тысяч рублёў), тэхналёгія складаная, матэрыялы няпростыя.

«Хутчэй, сёньня гэта рэч рэпрэзэнтатыўная, — мяркуе дасьледчыца. — Яна можа служыць у якасьці падарунка, нават дыпляматычнага прэзэнту. Вядома, чалавек можа набыць сабе шляхецкі строй, набыць пояс і падперазацца ім на вясельле ці іншыя ўрачыстасьці. Можа, такія выпадкі ўжо і ёсьць. Але будзем казаць пра рэчы больш дэкаратыўныя, сувэнірныя, з ужываньнем сымболікі слуцкага пояса.

Арнамэнтальныя асаблівасьці слуцкага пояса ж якраз увесь час служылі выразнай адзнакай. Напрыклад, мала хто прыглядаецца, што на праспэкце Незалежнасьці стаяць слупы, на якіх матывы арнамэнту слуцкага пояса. Хутчэй за ўсё, дапаможнік накіраваны на тое, каб людзі ведалі, выкарыстоўвалі, ганарыліся».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG