Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея пашырыць ваенна-марскую базу ў Сырыі


Расейскі авіяносец у порце Тартус (архіўнае фота)
Расейскі авіяносец у порце Тартус (архіўнае фота)

Прадстаўнікі Расеі і Сырыі падпісалі дамову аб пашырэньні і мадэрнізацыі пункта матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня расейскага ваенна-марскога флёту ў сырыйскім порце Тартус.

Паводле публікацыі на расейскім афіцыйным партале прававой інфармацыі, дамова прадугледжвае, што на аб’екце могуць адначасова разьмяшчацца 11 вайсковых караблёў Расеі.

Расея падтрымлівае ўрад сырыйскага прэзыдэнта Башара Асада цягам шасьцігадовай вайны ў Сырыі. У верасьні 2015 году Расея пачала кампанію авіяўдараў у падтрымку сілаў Асада.

Пункты матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня ў Тартусе і ў Камрані (Віетнам) — адзіныя аб’екты расейскага ваенна-марскога флёту па-за межамі былога СССР. Расейскія войскі таксама захоўваюць прысутнасьць у Сырыі на авіябазе ва ўзьбярэжнай правінцыі Лятакія.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG