Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Слонімскія прадпрымальнікі прапануюць правесьці марш у Менску


Падчас сходу прадпрымальнікаў на Слонімскім рынку
Падчас сходу прадпрымальнікаў на Слонімскім рынку

На слонімскім гарадзкім рынку адбыўся сход індывідуальных прадпрымальнікаў, на якім былі вылучаныя дэлегаты на рэспубліканскі форум.

Паводле Віктара Марчыка, каардынатара грамадзкай арганізацыі «Пэрспэктыва» па Гарадзенскай вобласьці, на сход сабраліся каля 50 чалавек. Сход прайшоў побач з зачыненымі шапікамі, якія ўсе гэтыя дні не працуюць. Паводле Марчыка, да 90% шапікаў на слонімскім рынку цяпер не працуюць. Людзі хвалююцца, што далей:

— Пакуль ніякіх рашэньняў аб тым, каб наагул закрываць дзейнасьць, ніхто не прымае. Папросту сытуацыя такая, што прадпрымальнікі пастаўленыя ва ўмовы, пры якіх яны ня могуць далей працаваць. Таму і дэлегацыя, якую мы абралі на рэспубліканскі форум прадпрымальнікаў, мае намер унесьці прапанову правесьці марш прадпрымальнікаў у Менску, каб усё ж заўважылі нашы праблемы.

Марчык таксама паведаміў, што цяпер на слонімскім рынку не працуюць і многія індывідуальныя прадпрымальнікі, якія маюць дакумэнты на свой тавар, — на знак салідарнасьці зь іншымі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG